• 111290

УРА! Я ведаю навошта Указ 60 (пра iнэт)

Толькi што па АНТ паказалi сюжэцiк.
Прычына Указа:
Проста змаганьне з вiрусамi i усё.
Так што не трэба ПАНIКI !
Прэзiдэнт думае пра нас. Хвалюецца.
Каб ваш комп не хварэу на вiрусы прынялi УКАЗ.

Дарэчы, вiрусы ходзяць i праз флэшкi. Трэба нешта рабiць. Трэба думаць прэзiдэнту.
Дзякую, Рыгорыч!

Опубликовано с мобильного портала m.livejournal.com
  • Current Mood
    Сьмяюся, Лепшае
  • Tags
  • 111290

Зрабі падарунак Беларусі UKANTAKTE )


Хутка 21 лютага - Дзень Роднай Мовы.
Мы радыя, паведаміць вам, што праект "Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову" цяпер і тут, у гэтай групе. Група актыўна жыве на прасторах vkontakte.


- Навіны , абмеркаванні , думкі , спрэчкі. Усё пра Родную Мову.
- Самыя цікавыя апытанні.
- Цудоўныя конкурсы.
- Знаёмства з беларускай музыкай.
- Вашы вершы.

І ЎСЁ ГЭТА ТУТ. http://vkontakte.ru/club3353897
Калі ласка , актыўна ўдзельнічайце ў жыцці групы.
Запрасіце ў групу сябра, суседа, знаёмага. Бо МЫ Ўкантакце.
  • 111290

Зрабі падарунак Беларусі – павіншуй Радзіму з Днём Святога Валянціна!(КОНКУРС)

Зрабі падарунак Беларусі – павіншуй Радзіму з Днём Святога Валянціна!

Праект “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову!” абвяшчае КОНКУРС на самае арыгінальнае прызнанне ў каханні. Віншуем родную Беларусь. Можна віншаваць вершамі , малюнкамі, электроннымі паштоўкамі , песнямі .
Умова : прызнанне павінна быць на беларускай мове.
Переможца атрымае прыз .

Прызнанні дасылаць на movaby@moladz.org да 12 лютага.
Па пытаннях звяртацца на movaby@moladz.org

  • 111290

Беларуская паштоўка на Валянцінаў Дзень!


Дарагі сябра!
На гэты дзень Любові мы падрыхтавалі для цябе падарунак — адмысловую віншавальную паштоўку. Гэта акурат тое, што трэба, каб павіншаваць каханую (ці каханага) на роднай мове.

Замовіць яе вельмі проста: напішы тут, альбо адашлі на mail@iniciative.org свой e-mail, імя, і (калі вас шмат) колькасць паштовак і іх тып. У тэме пазнач «валянцінка».
Неўзабаве мы паведамім табе час і месца, дзе паштоўку можна будзе забраць.

А калі ты жадаеш, каб тваё віншаванне сталася таемным сюрпрызам (памятаеш, як ананімныя валянцінкі ў школе? :) ), наўпрост дашлі на той жа e-mail (mail@iniciative.org) паштовую адрэсу чалавека (НЕ электронную, бо паштоўка абсалютна рэальная :) ), якому ты хочаш паслаць віншаванне. У тэме ліста пазнач "пошта". І яна, альбо ён, атрымае ананімнае віншаванне акурат на дзень Валянціна :)

Спадзяемся, наш падарунак прыйдзе табе даспадобы.
Шчаслівага свята!

P.S. Не тармазі, бо паштовак насамрэч можа на ўсіх і не хапіць :)

------------------------------------------------------------

Вось па гэтай спасылцы можна знайсці, як будуць выглядаць паштоўкі і абраць той выраянт, што найбольш пасуе:
http://www.iniciative.org/index.php?option=com_content&task=blogcategory&id=9&Itemid=14

Паводле http://www.iniciative.org/
Інфармацыйны партнёр “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову”
  • 111290

УВАГА! Зрабі падарунак Беларусі!

Добры дзень, сябры.
Праект “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову” пачынае дзейнічаць.
Сам дапаможнік абнаўляецца. Выпраўляюцца памылкі і г.д. У хуткім часе яго можна спампаваць там жа http://vitalbel.at.tut.by/bymova.pdf
На наша мыла ўжо прыляцелі лісты з розных куткоў Беларусі. І не толькі з Беларусі . З Ірляндыі ліст.
Адказваем на пытанні з лістоў.

1) Пакуль кніжкі друкаванай няма.
Сам праект называе сябе як DIY(Зрабі Сам).Праект не мае залатога спонсара і ўся праца робіцца на грошы каардынатараў.
DIY (таксама D.I.Y.) – скароч. ангел. Do It Yourself - "Зрабі гэта сам".
У англамоўных краінах з 1950-х гадоў азначала самастойную працу.
Нам не трэба ДУМАЦЬ пра багатых спонсараў, уладкоўваючы свае планы дзеля іх выгады - мы можам арганізаваць іх САМі і НЕ дзеля грошай.
Кіруемся прынцыпамі не камерцыйнымі, а ідэйнымі.
Галоўнае МЫ ВЕДАЕМ , што пакуль мы не зробім гэта самі, гэта не зробіць ніхто.

2) Наконт валанцёраў.
Зараз мы будзем складаць спіс усіх валанцёраў. Адказныя людзі ўжо ёсць у Бабруйску, Баранавічах, Мазыры, Віцебску. Чытаем вашыя лісты )))

3) Шукаем спонсараў для выдання друкаванага дапаможніка “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову” .
У плянах здымкі відэа.

З павагай , Алесь Сьнег.

П.С. Адзначу:Мы не прафесіяналы ў такіх праектах. Дапамагайце, крытыкуйце, крычыце на нас.

П.С. 1. Цікавыя спасылкі

http://budzma.org/news/prayekt-zrabi-padarunak-byelarusi-pyerakhodz-na-byelaruskuyu-movu.html
http://www.buntby.com/by/assistance/2008/nov/28/padruchnik_pa_perahodze_na_rodnuju_movu/
http://nn.by/index.php?c=ar&i=21848&c2=araddcompa
http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=2282
http://news.tut.by/culture/122631.html
http://moladz.org/node/2896
http://naviny.by/rubrics/society/2008/11/26/ic_articles_116_160081/

http://forum.ixbt.com/topic.cgi?id=54:54562-81

Дзякуем :
Адэлі Дубавец, naviny.by
Кампаніі “БУДЗЬМА”
  • 111290

Прэзэнтаваны ідыш‑беларускі слоўнік

Прэзэнтацыя ілюстраванага ідыш‑беларускага слоўніка, што складзены спэцыялістам у галіне мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам, прайшла 26 верасьня ў менскім офісе «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

У 928‑старонкавае выданьне, што выйшла ў менскім выдавецтве «Мэдысан» накладам 1 тыс. асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў. У кнігу, над якой складальнік працаваў 11 гадоў, увайшла фразэалёгія ідыш з прымаўкамі і прыказкамі, пажаданьнямі і прывітаньнямі, дражнілкамі і праклёнамі, загадкамі і скарагаворкамі, калямбурамі, цытатамі з яўрэйскіх песень, анэкдотаў і літаратурных твораў. Пры складаньні кнігі А.Астравух выкарыстоўваў шмат слоўнікаў, што выходзілі ў розных краінах сьвету ў XIX—XX стагоддзях.

Адкрываючы прэзэнтацыю, намесьнік старшыні ТБМ Алена Дзіцэвіч адзначыла сымбалічнасьць акцыі, што праходзіць у Дзень эўрапейскіх моў і сьведчыць аб тым, што беларуская мова «ўліваецца ў сусьветныя мовы». Паводле яе слоў, за 20 гадоў існаваньня аб’яднаньне выдала каля 10 слоўнікаў. Намесьнік старшыні ТБМ выказала ўпэўненасьць, што маладое пакаленьне прадоўжыць гэту традыцыю, бо ў народаў Беларусі «вельмі магутная грыбніца».

Складальнік слоўніка мяркуе, што без мовы ідыш не будзе існаваць беларуская мова. Ён нагадаў, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай сьвету, дзе з 1920 па 1938 гады ідыш быў дзяржаўнай мовай.

Кандыдат філялягічных навук Пётр Садоўскі назваў слоўнік «жывым сьвятам душы», а доктар філялягічных навук Адам Мальдзіс — «сапраўднай энцыкляпэдыяй яўрэйскага жыцьця».

Паводле слоў кандыдата гістарычных навук, дырэктара Музэя гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Іны Герасімавай, выданьне гэтага унікальнага слоўніка, які не мае аналягаў у гісторыі, зьяўляецца подзьвігам яго складальніка, што дапамагае адрадзіць ідыш. «Ён застаўся ў кнігах, але перастаў быць мовай зносін, бо ў выніку Халакосту зьніклі носьбіты ідыш. Выхад слоўніка даказвае, што нават у такіх умовах мова можа жыць і разьвівацца», — сказала І.Герасімава.

А.Астравух вывучае ідыш з 1984 года. У 2004 годзе скончыў Віленскі яўрэйскі інстытут Віленскага ўнівэрсытэту (Літва). Цяпер А.Астравух працуе над стварэньнем ідыш‑расейскага слоўніка.

Марат Гаравы, БелаПАН.
  • 111290

НЕабыякавыя

4-го ноября в Минске прошел Социальный марш, собравший не более тысячи участников, преимущественно представителей старшего поколения белорусов. Он сопровождался столкновением молодежи, спровоцированной властями, а также полной неспособностью организаторов к управлению процессом. Милиция не вмешивалась, а БТ снимало…
Во время марша было допущено столкновение двух всегда враждебных друг другу молодежных группировок (анархистов и «Белой Воли»), несмотря на предупреждения со стороны молодежи организаторам марша о неизбежности такого сценария, если эти группы не разделить. БТ уже использовало эту стычку для контрпропаганды против демократических сил в целом. Где же была в это время пресловутая дружина БНФ, которую обещал призвать Ивашкевич на Европейском марше? Почему Калякин просил милицию разобраться с молодежью, не попробовав с ней поговорить сам, не слушая ее предупреждений перед маршем? Вопросы без ответов.

Участники Альянса Манифеста «Время побеждать!»
www.peremen.info

АЛЬянс ЗАКЛІКАЕ ЎСІХ прыйсьці ў 23.30 31 сьнежня на Каліноўскага.
ДУМКІ кідайце ў каменты і http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=4826945&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=all&vc=1